Ці будуць памерлыя жыць зноў?
Як бы вы адказалі?
-
Так.
-
Не.
-
Не ведаю.
ШТО ГАВОРЫЦЦА Ў БІБЛІІ
«Будзе ўваскрэсенне» (Дзеі 24:15, пераклад У. Чарняўскага).
ШТО ГЭТА МОЖА ЗНАЧЫЦЬ ДЛЯ ВАС
Суцяшэнне, калі страцілі блізкага (2 Карынцянаў 1:3, 4).
Вызваленне ад жаху перад смерцю (Гебраяў 2:15).
Здзяйсненне абгрунтаванай надзеі сустрэцца з дарагімі сэрцу людзьмі, якія памерлі (Яна 5:28, 29).
ЦІ МОЖНА ВЕРЫЦЬ ТАМУ, ШТО ГАВОРЫЦЦА Ў БІБЛІІ?
Так, і на гэта ёсць як мінімум тры прычыны:
-
Бог даў жыццё ўсяму жывому. Згодна Бібліі, Ягова — крыніца жыцця (Псальм 36:9; Дзеі 17:24, 25). Бясспрэчна, той, хто ўсё стварыў, здольны вярнуць да жыцця памерлых.
-
Бог уваскрэшваў людзей у мінулым. Біблія паведамляе пра восем чалавек, якія вярнуліся да жыцця на зямлі. Сярод іх — пажылыя і маладыя, мужчыны і жанчыны. Сямёра з іх былі мёртвымі нядоўга, а восьмы знаходзіўся ў магіле ажно чатыры дні! (Яна 11:39—44).
-
Бог, як і раней, вельмі жадае ўваскрэсіць памерлых. Ягова ненавідзіць смерць і лічыць яе ворагам (1 Карынцянаў 15:26). Ён мае цвёрды намер знішчыць наступствы смерці з дапамогай уваскрэшання. Бог усім сэрцам жадае ўбачыць тых, каго захаваў у сваёй памяці, — ён верне іх да жыцця на зямлі (Ёва 14:14, 15).